- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якога была зацверджаная справаздача дзейнасці Згуртавання за 2018 год. На самым пачатку сустрэчы прысутныя ўрачыста павіншавалі з надыходзячым 90-гадовым юбілеем сябра Рады Радзіма Гарэцкага і з 70-годдзем яго паплечніцу і жонку Галіну, у якой юбілей быў якраз у дзень пасяджэння. У часе сваёй прамовы Радзім Гаўрылавіч высока ацаніў вынікі дзейнасці “Бацькаўшчыны”, надзвычай цёпла адазваўся пра кіраўніцтва і прызнаўся, што Згуртаванне, арганізацыя, якую ён сам узначальваў на працягу васьмі гадоў, займае вельмі важнае месца ў яго душы.