- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малая Рада адзначыла 20-годдзе “Бацькаўшчыны”. Пашыранае пасяджэн-не Малой Рады Згуртаван-ня беларусаў свету “Баць-каўшчына”, якое адбылося 22 кастрычніка ў Мінску, было прымеркавана да 20-гадовага юбілею арганізацыі. Акрамя сябраў Малой Рады, на пасяджэнні прысутнічалі госці з замежжа: апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан з Лондана, старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алег Рудакоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч.Адкрыла святочнае пасяджэнне старшыня Ра-ды “Бацькаўшчыны” Ніна Шыдлоўская. Яна павін-шавала прысутных з юбілеем і выказала падзяку ў першую чаргу ўсім кіраўнікам “Бацькаўшчыны”, якія нес-лі асноўны цяжар працы і бралі на сябе адказнасць за дзейнасць сябраў арга-нізацыі: Радзім Гарэцкі, Анатоль Грыцкевіч, Аляксей Марачкін, Ганна Сурмач, Яўген Лецка, Валеры Герасімаў, Барыс Стук.Ніна Шыдлоўская распавяла пра дзейнасць Згуртавання за апошні час.