- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці з’езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” адбыўся ў Маскве 13 кастрычніка. У якасці дэлегатаў на з’ездзе прысутнічалі 95 прадстаўнікоў беларускіх суполак, якія ўваходзяць у склад аўтаноміі, з розных рэгіёнаў Расіі. Таксама было больш за 200 гасцей, сярод якіх — і прадстаўнікі іншых беларускіх суполак Расіі. Грамадскасць Беларусі была прадстаўлена кіраўніцтвам МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – старшынёй Рады Аленай Макоўскай, намесніцай старшыні Рады Нінай Шыдлоўскай і сябрам Управы Сяргеем Чыславым. Афіцыйны Мінск прадстаўлялі ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук і намеснік міністра культуры Валерый Гедройц. Ад расійскіх дзяржаўных органаў на з’едзе прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства рэгіянальнага развіцця Расіі і кіраўніцтва Масквы, а таксама дэпутат Дзярждумы. Пасля адкрыцця з’езду было зачытана вітальнае слова А. Лукашэнкі, якое агучыў амбасадар Беларусі ў РФ В. Далгалёў. Таксама былі агучаныя і вітальныя лісты ў адрас з’езду ад іншых афіцыйных асобаў Беларусі і Расіі.