- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 верасня Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” споўнілася 25 гадоў. З гэтай нагоды чарговы сход Малой Рады Згуртавання, які прайшоў 22 кастрычніка, адбываўся ва ўрачыстай атмасферы ў мінскай кавярні “Netto”. Сход адкрывалі кіраўнік арганізацыі Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская, якія адзначылі, што за 25 гадоў “Бацькаўшчына” прай-шла складаны шлях, тым не менш, арганізацыя захавалася і актыўна дзейнічае, і надалей выконваючы сваю мэту – кансалідуе беларусаў і ў краіне, і па-за яе межамі на глебе павагі да гісторыі, культуры і мовы, умацоўвае сувязі Беларусі з яе дыяспарай. Сябры Рады з цікавасцю заслухалі справаздачу пра бягучую дзейнасць арганізацыі, яе дасягненні за апошні год і адносна працы з беларускай дыяспарай, і ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.