- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Збор твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Мінску. Імпрэза адбылася 23 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне, якое ўклала Ірына Багдановіч, выйшла ў серыі “Беларускі кнігазбор” і ўключыла ў сябе найважнейшыя творы айца Аляксандра, Ганаровага сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў у замежжы і кіраўніка знакамітай беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны, што ў Лондане.