- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Латвійскае таварыства беларускай культуры “Світанак“ было створанае прадстаўнікамі дэмакратычна настроенай беларускай інтэлігенцыі 27 лістапада 1988 года. Беларуская супольнасць адной з першых нацменшасцяў Латвіі стварыла сваё нацыянальна-культурнае таварыства, якое таксама стала адным з заснавальнікаў Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч. Пры таварыстве ў 1989 годзе была створаная мастацкая студыя “Вясёлка”, а ў 2002 годзе быў - ансамбль “Світанак”. У 1990 годзе дзякуючы таварыству на хвалях Латвійскага радыё ўпершыню пачала гучаць беларуская мова ў грамадскай культурна-асветніцкай праграме “Світанак“. У 1994 годзе быў адчынены першы клас дзяржаўнай Рыжскай беларускай школы, з 1998 г. школе нададзены статус Рыжскай Беларускай асноўнай школы.