- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы мінулага года ў Польшчы выйшаў раман Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гіном”. Пабеларуску. Кніга імгненна была распрададзеная. Выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк распавёў пра поспех выдання, каго з беларускіх аўтараў і ў якім фармаце сёлета плануецца выдаць у Польшчы. А таксама, як на попыт на літаратуру паўплывалі грамадскапалітычныя падзеі ў Беларусі. – Такога праекта яшчэ не было, каб выдаць у Польшчы кнігу пабеларуску такога вядомага пісьменніка, як Уладзімір Някляеў, і распрадаць амаль увесь тыраж падчас прэзентацый у польскіх гарадах і ў Вільні. Мы вырашылізаняцца гэтым праектам, бо кніга вартая, каб дайсці да чытачоў. Але выдаць у Беларусі яе было немагчыма па палітычных прычынах. Тым не менш, нам важна было, каб кніга дайшла да беларускага чытача. Ёсць меркаванне, што цяпер у Польшчы каля 200 тысяч беларусаў, якія з’ехалі са сваёй краіны з палітычных ці эканамічных прычын, але найперш з палітычных. І мы зрабілі прэзентацыі ў гарадах, дзе беларускай дыяспары цяпер найбольш. Сустрэліся з беларусамі ў Кракаве, Уроцлаве, Лодзі, Гданьску, Беластоку, Познані, Варшаве, Бельску Падляскім, у Вільні. Гэта важная кніга, варта было яе выдаць, і нашы спадзяванні апраўдаліся. Цяпер рыхтуем другі наклад. На гэты поспех паўплываў той факт, што людзям, якія зʼехалі з палітычных прычын, важна заставацца ў беларускім жыцці. У многіх гарадах, якія мы наведалі, сустрэчы прайшлі з аншлагам.