- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У снежні 201 9 года Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” па рашэнні Рады накіравала на адрас шэрагу дзяржаўных устаноў краіны Заяву ў абарону дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Прычынай, якая змусіла зрабіць гэты крок, сталі перамовы паміж уладамі Беларусі і Расійскай Федэрацыі па паглыбленні інтэграцыі, якія адбываюцца ў атмасферы закрытасці. Ад большасці адрасатаў адказы, на дзіва, прыйшлі даволі хутка. Пастаянная камісія па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паведаміла, што наша Заява разгледжана і прынята да ведама. “Развіццё ўзаемавыгаднага беларускарасійскага супрацоўніцтва – адзін з прыярытэтных напрамкаў міжнароднай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і беларускія парламентарыі паслядоўна праводзяць лінію, накіраваную на адстойванне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь”, – запэўнівае ліст за подпісам Старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах А.У. Савіных. У Міністэрстве культуры, як вынікае з атрыманага намі ліста, таксама разгледзелі наш Зварот, і даслалі нам разгорнуты адказ пра тое, якім чынам Міністэрства ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Беларуссю і РФ. Адказ падсумоўвае выснова: “Пытанні сферы энергетыкі, доступу да рынкаў, уніфікацыя мытнага і падатковага заканадаўства, якія згадваюцца ў вашым звароце, не ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства культуры РБ”.