- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
8 лютага 90гадовы юбілей адзначыў сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Леанід Лыч (Беларусь). Прафесар Леанід Лыч, слынны беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, стаяў ля вытокаў “Бацькаўшчыны”, і праз усе гады існавання Згуртавання быў адным з самых актыўных яго сябраў. Не зважаючы на сваю занятасць на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка аддзелу найноўшай гісторыі Беларусі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спадар Леанід Міхайлавіч заўсёды знаходзіць час, каб падзяліцца з кіраўніцтвам Згуртавання навінамі, даць парады, абмеркаваць свежыя навуковыя ідэі і заўжды дорыць нам ганаровую магчымасць быць першымі чытачамі сваіх новых кніг і артыкулаў. Ад усяго сэрца віншуем дарагога юбіляра і зычым яму моцнага здароўя,заўжды добрага настрою, нязгаснага імпэту і яшчэ большага навуковага натхнення!