- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас Сёмага з’езда беларусаў свету, які праводзіла Згуртаванне “Бацькаўшчына” ў Мінску ў ліпені 2017 года, з ініцыятывы сяброў Калінінградскага Таварыства беларускай культуры і яго старшыні Ігара Шаховіча быў праняты зварот да мэра Калінінграда Аляксандра Ярашука аб наданні імя Францыска Скарыны адной з вуліц горада ў гонар пяцісотгадовага юбілею ўсходнеславянскага друку. Справа ў тым, што нягледзячы на існаванне цэлага шэрагу знакамітых беларусаў, лёс якіх быў звязаны з Караляўцом–Кёнігсбергам–Калінінградам, факт беларускай прысутнасці ў назвах вуліц і населеных пунктаў гэтага рэгіёна ніяк не адзначаны. Ідэя распачаць у Калінінградзе ўшанаванне персонаў беларускага паходжання з Францыска Скарыны выглядае слушнай – у 1530 годзе на запрашэнне герцага Прусіі Альбрэхта Брандэнбурга Скарына працаваў у Кёнігсбергу.