- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У студзені адбылося першае ў 2016 годзе пасяджэнне Управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Нягледзячы на тое, што ў снежні сябры Управы атрымалі гадавую справаздачу “Бацькаўшчыны”, кіраўніцтву было што распавесці пра зробленае арганізацыяй у канцы 2015 і пачатку 2016 года. Кіраўнік “Бацькаўшчыны” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская распавялі пра дзейнасць Згуртавання і па супрацоўніцтву з беларускай дыяспарай, і як каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі”. Сярод іншага, за гэты нядоўгі час узгадалі наступныя падзеі: выйшла 29-я кніга ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” пра БЦР Алега Гардзіенкі (падрабязна на стар. 5), адбылася прэзентацыя кнігі Міхаіла Валодзіна на беларускай і нямецкай мовах (падрабязна на стар. 1, 6), якая стала чарговым вынікам супрацоўніцтва кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Быў працягнуты да 1 сакавіка конкурс працаў пра беларускае замежжа, абвешчаны з нагоды 25-годдзя Згуртавання (падрабязна на стар. 1-2).