- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская вёска на ўскраіне Ррасіі. 7 верасня сябрамі Іркуцкага таварыства беларускай культуры (ІТБК) пад Іркуцкам святочна быў адкрыты ўказальнік-стэла “Беларуская вёска Тургенеўка, заснавана ў 1909 годзе”. Унікальнасць вёскі – у захаванні старажытных беларускіх традыцый. Падчас адкрыцця ўказальніка выступалі старшыня ІТБК А. Рудакоў, намеснік старшыні ЗС Іркуцкай вобласці Г. Істоміна, дэпутат ЗС Іркуцкай вобласці С. Басхолава, Глава адміністрацыі Баяндаеўскага раёна Ю. Малгатаева, сябра Грамадскай палаты Іркуцкай вобласці В. Якавенка, намеснік старшыні ўпраўлення па сувязях з грамадскасцю І. Петшык, старшыня сельскага пасялення “Тургенеўка” С. Недасекінай. Госці мерапрыемства наведалі этнаграфічны музей вёскі і паслухалі канцэрт.Вёска Тургенеўка была заснавана беларускімі выхадцамі ў 1909 г. у часы сталыпінскай рэформы, калі ўрад царскай Расіі паставіў перад сабой мэту засяліць землеўладальнікамі вялізныя землі Сібіры. Жыхары Тургенеўкі перасяліліся з Заходняга Палесся, прывозячы з сабою не толькі пабытовы скарб, але і ўнікальную культуру землеўладання, а таксама старажытныя славянскія абрады і традыцыі. Нават падчас савецкай улады і ў цяжкі перыяд 1990-х гадоў вёска захоўвала свой самабытны каларыт, свой менталітэт, сваю культуру... (фрагмэнт)