- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яны захоўваюць беларускі дух Таварыству беларускай культуры ў Літве – 20! У суботу, 30 жніўня, Таварыства беларускай культуры ў Літве адзначыла свой дваццацігадовы юбілей. Так, ужо два дзесяцігоддзі гэтая арганізацыя рупліва шчыруе на ніве беларушчыны і яе захавання ў Літоўскай Рэспубліцы. З кожным днём дарагая кожнаму беларусу Вільня ўсё больш і больш аддаляецца ад Беларусі, і беларуская прысутнасьць менш і менш заўважная ў гэтым Вечным Горадзе. І таму з кожным разам становіцца складаней захоўваць беларускі дух гэтага месца. Але як бы там не было, у Літве ведаюць, што ёсць беларусы не толькі як мінулае, але як і рэалія найноўшай гісторыі, дзякуючы высілкам сяброў Таварыста і яго нязменнага кіраўніка Хведара Нюнькі. 20 год таму сабраліся віленскія беларусы, каб арганізавацца ў таварыства з тым, каб захаваць беларускую Вільню з яе героямі, дзеямі і мінулымі днямі. Гэта быў той час, калі рушылася імперыя і народы атрымалі магчымасць не толькі на сваё нацыянальнае самавызначэнне, але і на пабудову сваіх дзяржаў. Беларусы не засталіся ў баку. Сённяшняя Беларусь, хаця і далёкая ад Беларусі-мары, так ці іначай існуе на палітычнай мапе свету і сведчыць чалавецтву аб быцці беларусаў як нацыі. Вільня застаецца ў межах Літвы. І тут варта зазначыць, што і беларусы ўнеслі значны ўклад у здабыццё незалежнасці Літвы: 10 беларусаў узнагароджаны медалямі за ўдзел у барацьбе за самастойнасць гэтай краіны.