- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 год адноўленай нацыянальнай святыні У 2007 г. спаўняецца 10 год з моманту завяршэння працы па аднаўленні Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай – святыні, якая за сваю амаль тысячагадовую гісторыю стала сімвалам беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці. Ініцыятарам і арганізатарам яго аднаўлення выступіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. 26 верасня 1997 г. у Полацку ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры адбылося свята ўздзвіжання адноўленага Крыжа. Ідэю аднавіць святыню агучыла кіраўніцтва Згуртавання на Першым з’ездзе беларусаў блізкага замежжа (1992 г.). Дэлегаты форуму аднагалосна падтрымалі прапанову. Адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай планавалася перадаць на захаванне Беларускай праваслаўнай царкве ў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. На з’ездзе таксама было вырашана пачынаць усе асноўныя грамадскія акцыі з дэман-страцыі Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай як аб’яднаўчага сімвала нацыі.