- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Cтвораны аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, статутныя мэты якога – адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, кансалідацыя беларусаў як нацыі і яднанне ў адзіную супольнасць беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, выступіла з ініцыятывай заснавання Грамадскага арганізацыйнага камітэта дзеля годнага святкавання 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Наступны – 2008 год – юбілейны для беларускай дзяржаўнасці – 90 год стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі – знакавая дата, якая павінна адзначацца шырокамаштабна, на агульнанацыянальным узроўні, цягам усяго юбілейнага года. 19 ліпеня адбылося першае пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта. Ганаровай старшынёй пагадзілася стаць старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла. У Аргкамітэт увайшлі вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, грамадскія дзеячы з Беларусі і замежжа, кіраўнікі беларускіх суполак з розных краін свету. Сустаршынямі Аргкамітэту абраныя Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін.