- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
30 траўня споўнілася 80 гадоў спадару Вітаўту Кіпелю, вядомаму дзеячу беларускай дыяспары ў ЗША, навукоўцу, сябру Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, няспыннаму рупліўцу на ніве беларушчыны. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” віншуе спадара Вітаўта Кіпеля з юбілеем. Жадаем доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і плённай далейшай працы на карысць нашай агульнай Бацькаўшчыны. Вітаўт Кіпель — адданы патрыёт сваёй Радзімы. Яго ведаюць і ў Беларусі, і ў дыяспары як прыхільніка дэмакратыі, незалежнасці Беларусі, адраджэння і росквіту беларускай мовы, літаратуры і культуры. Сп. Кіпель з дзяцінства выхоўваўся ў атмасферы панавання беларушчыны, ён сын вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Яўхіма Яўсеевіча Кіпеля. Прага да ведаў сп. Вітаўта прывяла яго ў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Германіі, Каталіцкі ўніверсітэт у Лювене, а потым і ў Ратарскі ўніверсітэт у Нью-Брансвіку. Там ён атрымаў навуковую ступень доктара геалагічных навук і працаваў па спецыяльнасці.