- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зварот Івонкі Сурвіллы да суполак беларускай дыяспары Дарагія Суродзічы! У 2008 годзе беларусы ўва ўсім сьвеце адзначаюць 90-ыя ўгодкі БНР. Дзевяноста гадоў таму ў надзвычай цяжкіх умовах, наш народ знайшоў у сябе адвагу і сілу абвесьціць сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром ў сваёй хаце. Устаўныя Граматы БНР, і менавіта Акт 25-га Сакавіка ёсьць найбольш каштоўнымі дакумэнтамі ў гісторыі беларускага народу. Бязь іх Беларусаў магчыма ўжо не было б на гэтым сьвеце. Угодкі іх мы з удзячнасьцю мусім адзначыць. Песымісты між намі магчыма скажуць, што няма чым цешыцца, бо ж мы ўсё яшчэ не дасягнулі нашай мэты стацца вольнай эўрапейскай краінай, такой, якімі ёсьць сёньня нашыя заходнія суседзі. Тых, хто так думаюць, прашу прыпомніць пра перажытае ў ХХ веку, пра нашую вытрываласьць, пра нашую непахісную веру ў лепшую будучыню нашага народу.