- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зварот да беларускага народу “Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90-га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, – Годам беларускай дзяржаўнасці” 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Тым самым пачаўся новы перыяд беларускай дзяржаўнасці. Стварэнне БНР стала лагічным завяршэннем этапу нацыянальнага адраджэння беларусаў XIX – пачатку XX стагоддзяў, працягам тысячагадовага дзяржаватворнага працэсу ў Беларусі. На жаль, БНР праіснавала нядоўга, бо не змагла супрацьстаяць імперыялістычнай і бальшавіцкай экспансіям. Чаму вучыць гістарычны вопыт БНР? Па-першае. БНР – праз заснаваныя ёю дзяржаўныя інстытуты, атрыбуты ўлады і асобы сваіх кіраўнікоў – увабрала ў сябе гістарычны вопыт беларускай дзяржаўнасці. Карані беларускай нацыі і дзяржавы сягаюць у VI–IX стагоддзі, да першых дзяржаўных утварэнняў крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і літвы. Зорнымі вышынямі айчыннай дзяржаўнасці сталіся Полацкае, Смаленскае, Тураўскае і іншыя княствы, Вялікае княства Літоўскае, паўстанцкія беларускія дзяржавы 1794 г., 1830-1831 гг., 1863-1864 гг., 1920 г.(…)