be
pdf

Беларусы ў свеце 11/2008

Дзяды. У пачатку лістапада беларусы па ўсім свеце адзначалі дзень памінання продкаў – Дзяды, калі беларусы прыходзяць на могілкі, прыбіраюць іх перад зімой і дзякуюць продкам за дзеянні пры жыцці. Геаграфія святкавання гэтай да ты была больш шырокая, чым у мінулым годзе. Месцы спачыну адданых беларусаў з кожным годам усё больш і больш становяцца вядомымі дзякуючы згуртаванню “Беларуская Нацыянальная Памяць”, на іх сайце можна знайсці любую інфармацыю па месцазнаходжанні беларускіх могілак і асобных магіл знакамітых асобаў, а таксама пабачыць фотаздымкі з вандровак энтузіястаў арганізацыі. Беларусы Стакгольма ўпер шыню выправіліся на Дзяды на могілкі прадмесця Густаўберг, дзе спачывае Васіль Лукашык. “Беларускі моладзевы рух Амерыкі” каля будынку ААН у Нью-Ёрку правёў пікет, прысвечаны Дзядам. Потым адбыўся прагляд фільма “Дарога на Курапаты” (1990). Днём раней “Згуртаванне беларускай моладзі Амерыкі” арганізавала жалобныя імпрэзы і наведвала беларускія могілкі. Беларуская грамада Лондана адзначыла Дзяды ранішняй службай у царкве Св. Пятра і Паўла і паніхідай на могілках Св. Панкраса. Пасля ЗБВБ арганізавала сустрэчу з У. Арло вым (Беларусь), Паўлінай Марыяй Сурвіллай (ЗША) і Зінаідай Гімпелевіч (Канада).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-11
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Copyright: © 2008 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org