be

Беларусы ў Польскім Войску

Грыбоўскі Юры
(1919 – 1947)

Дадзеная кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе крыніц з архіваў Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расіі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў. Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях. Даследуецца таксама пасляваенны лёс гэтых вайскоўцаў. Кніга прысвечана тысячам беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундзіры, аднак працяглы час былі адрынутымі і забытымі на бацькаўшчыне.

Беларускія аўтары: Грыбоўскі Юры
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае гістарычнае таварыства
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2023
  • Рэдактар: Латышонак Алег, Семянчук Генадзь
  • Выдавец: Беларускае гістарычнае таварыства
  • Памеры: 580 с.
  • ISBN: 978-83-60456-51-4
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2023 by by Юры Грыбоўскі, Беларускае гістарычнае таварыства
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Дадатковая даведка: Памяці маіх дзядоў: Вінцука – жаўнера Першай сусветнай, Васіля – жаўнера Другой сусветнай войнаў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org