- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў ва ўзброеных сілах 2-й Рэчы Паспалітай, польскіх вайсковых фармаваннях пад камаіідаванпем заходніх саюзнікаў, а таксама Войску Польскім на нямецка-савецкім фронце. У кнізе асвятляецца стаўленне польскіх грамадзянаў бе-ларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, аналізуецца палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, паказваецца змаганне нашых землякоў на франтах Другой сусветнай вайны. Вызначаецца таксама паваенны лёс польскіх вайскоўцаў. Упершышо прыводзяцца дакументы з архіваў Беларусі, Вялікабрытапіі, Польшчы і Літвы, а таксама шматлікіх апрацаваных успамінаў, зыходзячы з якіх аўтар прыйшоў да высновы, што ўдзел прадстаўнікоў беларускага народу ў шэрагах польскіх рэгулярных узброеных фармаванняў з’яўляецца яскравым сведчаннем сапраўднай салідарнасці і баявога братэрства абодвух народаў. Кніга адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй.