Беларусы пачалі “адварочвацца” ад саюза з Расіяй?
2020-11-26 15:48
У лістападзе колькасць прыхільнікаў саюза Беларусі і Расіі зменшылася на 11% у параўнанні са звесткамі за верасень.
Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага Беларускай аналітычнай майстэрняй.
Ці можна лічыць атрыманыя лічбы прыкметай таго, што ў беларускім грамадстве фармуюцца новыя трэнды і беларусы пазбаўляюцца сваёй ранейшай “прарасійскасці”? Да чаго могуць прывесці такія змены ў настроях беларусаў? Адказвае кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі.