- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23 сакавіка. У Горадні ў несанкцыянаваным мітынгу прынялі ўдзел каля 500 чалавек. Затрыманыя 22 чалавекі. Вадзім Саранчукоў пры затрыманьні быў зьбіты. Удзельнікі акцыі сьведчаць: міліцыянты зьбівалі яшчэ пяцёх маладых хлопцаў але не навідавоку, а ў завулку. Білі нагамі. Сярод затрыманых таксама Віктар Сазонаў, Яўген Лугін, Эдвард Дзьмухоўскі, Сяргей Мальчык, Міхаіл Патрэба, Мікола Гом, Алег Завадзкі, Ігар Лапеха, Алена Сідлярэвіч, Дзьмітры Іваноўскі, Сьвятлана Нех, Рэгіна Станкутэ, Андрэй Шустоўскі, Андрэй Пачобут, Яўген Шабунька, Аляксей Кучар, Раман Рамашка, Мікола Лемяноўскі (абвінавачваецца ў арганізацыі акцыі).