- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першая рэальная, але няўдалая, спроба легітымізаваць рэжым Лукашэнкі адбылася ў кастрычніку 2000 г. на выбарах у „палату". Шлях да гэтай падзеі з боку Масквы і нямецкай дыпляматыі быў доўгі, але мэтанакіраваны. Тут выявілася рэакцыя на дэклярацыю V-га Зьезду (1997 г.) Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне ” аб стварэньні Беларускага Вызвольнага Руху супраць нэакаляніяльнай палітыкі Расеі ў Беларусі. У сувязі з лістападаўскім пераваротам ў 1996 годзе, „антылукашэнкаўская апазыцыя” мусіла разваліцца. Яна была часовым супрацоўніцтвам розных антылукашэнкаўскіх сілаў (ад фронтаўцаў да прамаскоўскіх „дэмакратаў" і камуністаў), пагрунтаваным на канкрэтнай мэце — імпічманце Лукашэнкі.