- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За нашу і вашу Свабоду! — Пад такім дэвізам і пад лёзунгамі „Свабоду Чачэніі - абаронім незалежнасьць Беларусі!” ды „Спыніць разгул расейскага імпэрыялізму!” 23 лютага прайшла міжнародная акцыя салідарнасьці з чачэнскім і беларускім народамі, якія супроцьстаяць агрэсіі расейскай імпэрыі. Пікеты і дэманстрацыі адбыліся ў Татарстане, Грузіі, шэрагу гарадоў Польшчы (Кракаў, Варшава), у Злучаных Штатах Амэрыкі. У Вільні дэманстрацыю наладзіла Таварыства Беларускай Культуры. Галоўным ініцыятарам міжнароднай акцыі выступіў Камітэт Польшча-Беларусь імя генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.