Цягам снежня ў Польшчы пройдзе шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў. Ад “Дзён салідарнасці на Віле Дэцыюша” да прэзентацыі новая кнігі Андрэя Хадановіча.
7 СНЕЖНЯ ў Кракаве
пройдзе чарговае мерапрыемства
“Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша”. Гэта пэўны адказ на паглыбленне крызісу дэмакратычных каштоўнасцяў і грамадзянскіх свабодаў у Беларусі.
Памятаючы пра постаці і высілкі польскіх творцаў культуры на эміграцыі, арганізатары запрашаюць выказацца беларусаў — ахвяраў палітычнага ўціску, якія былі вымушаныя эміграваць з радзімы, каб знайсці новае месца для жыцця і творчай працы. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша (Willa Decjusza), паводле арганізатараў з польскага боку, паказваюць, што стварэнне супольнасці прадугледжвае як спачуванне, так і адкрытасць да іншых галасоў і традыцый, цікаўнасць да культуры суседзяў — новых кракавян, а таксама жаданне чамусьці ад іх навучыцца, каб нешта даведацца пра сябе.
11:00 – 12:30 Літаратурная прагулка па Кракаве
У суботу, 7 снежня, чакаецца незвычайнае падарожжа па слядах беларускай літаратуры ў Кракаве. Падчас шпацыру можна будзе даведацца пра прыгоды беларускага класіка ў Марыяцкай вежы, пагаварыць пра важныя для беларусаў кнігі, выдадзеныя ў кракаўскіх друкарнях, наведаць мясціны, звязаныя з творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Безумоўна, будуць вершы і цытаты ў перакладзе на польскую і беларускую мовы.
Шпацыр распачнецца каля Барбакану ў Кракаве і правядзе яго Зміцер Раманькоў.
15:00 – 16:30 Сустрэча з беларускімі літаратарамі
Сустрэчу з Андрэем Хадановічам і Уладзімірам Някляевым правядзе Валянціна Андрэева, галоўная рэдактарка Gutenberg Publisher.
Апроч таго ў плануюцца і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з беларускай культурай, у прыватнасці з фатаграфіяй і кнігавыдавецтвам. З поўнай праграмай
можна азнаёміцца тут.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў фармаце размовы двух беларускіх перакладчыкаў –
Ганны Янкуты і Андрэя Хадановіча, якія пачытаюць выбітнага польскага паэта ў арыгінале і ў сваіх перакладах, а таксама паразважаюць пра ягоную творчасць, закрануўшы наступныя пытанні:
Як эвалюцыянавала паэзія Мілаша, што змянялася, а што заставалася нязменным у яго вершах.
Даваенны катастрафізм паэта – і досвед другой сусветнай вайны як рэальнай катастрофы.
“Іншага канца свету не будзе”: ідэйныя і мастацкія асаблівасці кнігі “Выратаванне”.
Мастацкія час і прастора ў “наіўнай” паэме “Свет”.
Мілаш як дыпламат на службе сістэмы – і дысідэнт-выгнаннік, амерыканскі ўніверсітэцкі інтэлектуал – і філосаф-містык.
Мілашаўская паэзія ў беларускіх перакладах: ад Максіма Танка да сучасных версій.
“Чалавек шматпавярхоўны” як першая спроба беларускага выбранага паэта.
14 СНЕЖНЯ адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ва Уроцлаве ў межах курсаў “Мова Нанова”.
Госцямі заняткаў таксама стануць:
– сама аўтарка оперы, беларуская кампазітара і арганістка – Вольга Падгайская, якая напісала новы музычны твор паводле культавай аповесці;
– Ірына Жытынська – украінская оперная спявачка, мецца-сапрана, выканаўца адразу дзвюх партый у оперы. Ірына заспявае і для наведнікаў сустрэчы.
Szewska, 49 (3 паверх)
Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego
17:00
19.00, Sala Widowiskowa
Уваход вольны па білетах у касе залі