- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Захадзе часта можна пачуць цьверджанне, што ў Савецкім Саюзе ня існуе нацыянальнай праблемы, а значыцца ня існуе нацыянальных супярэчнасьцяў і нацыянальнага супраціву падсавецкіх народаў. Звычайна гэты ўпрошчаны выснаў выцякае з двух недаразуменьняў: або з уплыву прапаганды, што ў СССР усе нацыі маюць роўныя правы, што іхняя нацыянальная свабода забясьпечаная Канстытуцыяй і неразрыўнай зь ейнымі прынцыпамі палітыкай партыі ў нацыянальным пытанні; або з таго, што быццам бы ў Савецкім Саюзе нацыянальнае пытаньне адыйшло ў мінуўшчыну, адмірае, дзякуючы шматгадоваму супольнаму палітычнаму жыцьцю народаў Расеі, а пасьля й СССР.