- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Куранты ў Магілеве штодня выбіваюць мэлёдыю "Люблю наш край". Штотыдня вернікі беларускіх прыходаў Аўстраліі, Эўропы, Канады ды Злучаных Штатаў узварушальнай малітвай "Магутны Божа" просяць лепшае будучыні для Беларусі. У канцэртных залях заходняга сьвету беларуская песьня перадае слухачу мэлёдыі беларускіх прастораў, беларускае мінуўшчыны. У беларускіх хатах, на вечарынах, на выстаўках родныя напевы з кружэлак ствараюць беларускую атмасфэру. У бібліятэках, у музычнай літаратуры сустракаецца цімала матэрыялаў, друкаў з аналізам беларускае мэлёдыі, ейнага багацьця, значаньня для народу. Соткі не маладых сёньня ўжо векам беларусаў з асаблівай прыемнасьцяй успамінаюць маладыя гады, калі яны бралі ўдзел у беларускіх хорах, сцэнічных выступах, пазнавалі практычна й тэарытычна беларускую музыку. (Кампазытар Мікола Равенскі, фрагмэнт)