- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штогадовае выданне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. „Беларускі каляндар 2000” змяшчае табель-каляндар з датамі імянінаў для праваслаўных і каталікоў, звесткі аб новым адміністрацыйным падзеле краіны. У вялікі раздзел „Людзі БГКТ канца ХХ стагоддзя” уключаны звыш 60 біяграфічных занатовак дзеячоў арганізацыі і беларукага грамадска-культурнага руху, а ў чарговых раздзелах – традыцыйны ў гэтых выданнях летапіс БГКТ, інфармацыя аб яго некаторых мерапрыемствах, рэарганізацыі аддзелаў і размяшчэнні гурткоў, працы Грамадскага камітэта пабудовы музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы і іншыя звесткі. У літаратурнай частцы змешчаны творы мясцовых пісьменнікаў. Каляндар добра ілюстраваны. Для тых, хто цікавіцца жыццём беларусаў у Польшчы.