be
pdf

Беларускі каляндар 1993

Пра камень у Валілах. Было гэта даўным-даўно, калі людзей тут яшчэ не было. Вакол цягнуліся непраходныя пушчы-лясы ды вілася сярод іх вось гэтая рэчачка. У балотнай твані сядзеў д'ябал. Бачыце, калісьці нячысты толькі ў такіх месцах вадзіўся. Гэта цяпер адно стаў ён па гарадах шляцца. Сядзеў ён так ды з нуды корпаўся ў балоце, ажно бачыць: берагам рэчкі ідзе чалавек. Здалёку, відаць, небарака' вандраваў: схуднелы ды абдзёрты ўвесь. Убачыў рэчку, прысеў на купіну, а свае змораныя ногі ў ваду запусціў ды пабоўтвае імі, каб хутчэй стому з іх сагнаць. А д 'ябла ад злосці аж чорт носіць: «Бач ты, маўляў, мала таго, што па маім беразе валочыцца, то яшчэ і мяне сваім боўтаннем непакоіць уздумаў. Чаго добрага — возьме і назаўсёды жыць астанецца. Ну, тут-то я цябе і звяду са свету».

Выдаўцы і выдавецтвы: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1993
  • Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2122.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org