- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У некаторых гістарычных беларускіх даследваннях сцвярджаецца, што сярэдневякоўе ў Беларусі прадаўжаецца да XVII стагоддзя. Аднак наяўнасць у беларускай літаратуры так званай залатой пары, якая якраз заканчваецца ў XVII стагоддзі, залярэчвае гэтаму тэзісу. Праявам нязгоднасці з гэтым тэзісам з'яўляецца таксама універсалізм у навуковай і друкарскай дзейнасці Францішка Скарыны, які наогул кіраваўся ў сваім жьтцці рэнесансавьгмі матьшацыямі і ідэаламі. Як вядома, ідэалогія рэнесансу адкідвала аўтарытэт рэлігіі, аддаючы ггрымат аўтарытэту навукі. Ці можам сказаць з упэўненасцю, што Скарына падпісваецца пад гэтай, так характэрнай ідэяй адраджэння? Здаецца нам, што ў трактоўцы гэтай праблемы неабходная асцярожнасць. У ніякім вьшадку не можам трактаваць дзейнасці Скарыны як практьгку скіраваную супраць царквы як установы і супраць рэлігіі як ідэалогіі. Такое было б немагчымае з той простай прьгчьшы, што вялікую частку свайго свядомага жыцця прьтсвяціў ён перакладам і друку не свецкай літаратуры, толькі свяшчэннага пісання — Бібліі. (Даклад прачытаны на навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане)