- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гітлер плануе напасці на СССР вясною 1941 года. Але нечакана планы яго перакрэсліваюць здарэнні на Балканах. Фашысцкая Італія нападае на Грэцыю. Малая і слабая Грэцыя наносіць удар фашыстам Мусаліні. Гітлер вырашае заняць Грэцыю і адначасова Югаславію, што на практыцы аказалася не такой простай справай. Гітлераўцам дапамагло тое, што іх войскі ўвайшлі па згодзе прафашысцкага ўрада ў Балгарыго, а адтуль нанеслі ўдар Грэцыі і Югаславіі. Такім чынам на пачатку лета 1941 года немцы ўжо занялі Аўстрыю, Чэхаславакію, Польшчу, Данію, Нарвегію, Бельгію, Галандыю, Люксембург, Францыю, Грэцыю, Югаславію. Такія.краіны, як Фінляндыя, Румынія, Венгрыя і Балгарыя, нібы незалежныя, былі падпарадкаваны гітлераўскай Германіі, а Італія, Іспанія і Японія былі патэнцыяльнымі саюзнікамі. Велізарны еўрапейскі прамыслова-эканамічны патэнцыял пачаў працаваць на гітлераўскую ваенную машыну. (40 год Польскай Народнай Рэспублікі. Шлях да вызвалення, фрагмэнт)