- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма "Вісла". На нашых вачах адбываецца працэс небывалага развіцця навукі, тэхнікі, прамысловасці. З гэтым працэсам звязана ўсё большае запатрабаванне на ваду і ўсё лепшае добраўпарадкаванне рэк і азёр. Большая частка еўрапейскіх краін яшчэ ў XIX і на пачатку XX стагоддзя ўпарадкавала ў сябе водную гаспадарку, асвоіла свае рэкі, азёры і іншыя вадаёмы. Апошнія з гэтых краін здзейснілі гэта ў пяцідзесятыя і шасцідзесятыя гады нашага стагоддзя. Польшча, асабліва басейн ракі Віслы, з'яўляецца овайго роду ўнікумам на водных картах Еўропы. Толькі цяпер пачынаецца здзяйсненне канцэпцыі добраўпарадкавання Віслы. Узнікае пытанне: чаму так позна? У адказ на гэтае пытанне трэба сцвердзіць, што яшчэ ў міжваенны перыяд бачылася патрэба аднаўлення і разбудовы эфектыўнай воднай гаспадаркі.