- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
16 снежня 1918 года ў Варшаве адбыўся аб'яднаўчы з'езд рэвалюцыйна-пралетарскіх партый Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы ССДКПіЛ) і Польскай сацыялістычнай партыі (лявіцы) (ППС-Лявіцы) і ў выніку паўстала Камуністычная партыя польскіх рабочых, якая пазней прыняла назву Камуністычная партыя Польшчы (КПП). У міжваенны перыяд была яна вядучым арганізатарам і кіраўніком змагання працоўных Польшчы за сацыяльнае вызваленне, выступала за адзіны фронт рабочага класа і сялянства, паслядоўна адстойвала прынцыпы пралетарскага інтэрнацыяналізму, права нацый на самавызначэнне, змагалася супраць прыгнечання беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў Польшчы. У кастрычніку 1923 г. на канферэнцыі Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага камітэтаў Камуністычнай рабочай партыі Польшчы была паклікана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). КПЗБ была марксісцка-ленінскай партыяй, баявым авангардам заходнебеларускага пралетарыяту, арганізатарам і кіраўніком барацьбы працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.