be
pdf

Беларускі каляндар 1976

За пасляваенны перыяд была праведзена польскімі даследчыкамі значная работа па вывучэнню разнастайных галін мінулага і сучаснасці Беласточчыны. Мовазнаўства, матэрыяльная і духоўная культура, археалогія, гісторыя, прыродныя ўмовы, эканоміка і сацыялогія — гэта далёка няпоўны пералік шматграннай сферы зацікаўлення вучоных. Асабліва плённымі ў гэтай галіне былі апошнія 10-15 гадоў, калі Польскай акадэміяй навук, Беластоцкім навуковым таварыствам, універсітэтамі, музеямі і іншымі навуковымі ўстановамі краіны былі апублікаваны параўнальна многія апрацоўкі і матэрыялы, прысвечаныя Беласточчьше. Гэта з'ява невыпадковая. Беласточчына з'яўляецца для даследчыкаў вельмі атракцыйнай тэмай, паколькі ставіць яна перад вучонымі такія пытанні, якія не сустракаюцца ў ніякім іншьм раёне ПНР. Вынікаюць яны ў значнай меры з непаўторнай асаблівасці нашага рэгіёну, якую стварае адвечны стык польскай, беларускай і літоўскай этнікі, да таго не пазбаўлены яшчэ і элементаў мусульманскага арыенту. Тут суіснуюць, пераплятаюцца, узаемна ўплываюць адна на другую розныя народныя культуры, мовы, звычаі і традыцыі. (Беласточчынна на варштаце даследчыкаў, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1975
  • Рэдактар: Гайдук Мікалай
  • Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
  • Выдавецтва/ друкарня: ГП БГКТ
  • Памеры: 212с., іл., 21см
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1471, 979
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org