- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
VII з'езд БГКТ. 24 верасня 1972 г. адбыўся VII з'езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Перад гэтай важнай у жыцці нашай арганізацыі падзеяй адбыліся справаздачна-выбарныя канферзнцыі ў аддзелах, якія праходзілі вясною, а потым нарады дэлегатаў. Наш з'езд выклікаў зацікаўленне ў цэлым грамадстве, а таксама сярод палітычных і адміністрацыйных улад. На канферэнцыях і сустрэчах дэлегатаў у аддзелах прысутнічалі адказныя прадстаўнікі мясцовых палітычных і адміністрацыйных устакоў (найчасцей сакратары павятовых камітэтаў ПАРП і старшыні павятовых радаў). Многія справы былі вырашаны на месцы і не трэба было іх выносіць на форум з'езду. Такім чынам, з'езд мог заняцца найбольш істотнымі справамі, якія датычыліся ўсёй арганізацыі, а не толькі паасобных аддзелаў ці гурткоў. Вялікае ўражанне сярод актывістаў БГКТ выклікала таксама сустрэча ў I сакратара ВК ПАРП Здзіслава Куроўскага, якая адбылася напярэдадні з'езду. На ёй дзеячы БГКТ прадставілі дасягненні і планы на будучыню сваёй арганізацыі і атрымалі высокую ацэнку БГКТ-оўскай працы і пажаданні далейшага ўдасканальвання і разгортвання яе. На гэтай сустрэчы прысутнічалі таксама старшыня ПВРН Зыгмунт Спрыха і сакратар ВК ПАРП Уладзіслаў Юшкевіч.