- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядзеля, 28 лютага 1971 года. Канцэртная зала ГП БГКТ. Вышараваная, прыбраная, урачыстая. Сталы ўстаўлены ў форме вялікай літары «П». На іх прыгожыя, у народным стылі, абрусы, кветкі, газірованая вада. Настрой важнай нарады. Яна сапраўды важная. «15 год БГКТ» — гаворыць вялікі, на ўсю сцяну, лозунг, перапаласаны бела-чырвоным сцягам. Важнасць падзеі падкрэслівае таксама адмысловая фотавыстаўка, што ля бакавой сцяны. На прыгожых планшах вялікія фотаграмы, адлюстроўваючыя дзейнасць Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Ёсць што паказаць, ёсць чым пахваліцца. Пятнаццаць год дзейнасці таварыства не прамінулі дарма, пакінулі яны ў нашым грамадска-культурным жыцці трывалы след. Сёння менавіта ўрачысты пленум ГП БГКТ і падвядзе вынікі пройдзенага шляху. Набліжаецца 10 гадзіна раніцы. Зала запоўнена членамі Галоўнага праўлення і запрошанымі гасцьмі. Сярод іх бачым намесніка старшыні Прэзідыума Ваяводскай рады нарадовай Рамуальда Лазаровіча, сакратара Ваяводскага камітэта Аб'яднанага странніцтва людовага Казімежа Дуная, кіраўніка адміністрацыйнага аддзела Ваяводскага камітэта Польскай аб'яднанай рабочай партыі Уладзіслава Канстанчука, дырэктара дэпартамента агульнаадукацыйных ліцэяў Міністэрства асветы і вышэйшага школьніцтва Стэфана Кшыштошака...