- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Постаць Пятра Баровіча наогул мала вядома жыхарам Беласточчыны. А прозвішча гэтага нашага земляка, які паходзіў з Сувальскага павета, упамінаецца ў »Гісторыі Грамадзянскай вайны СССР« побач Чапаева — легендарнага камандзіра дывізіі тых часоў. Кім быў Пётр Баровіч? Нарадзіўся ён у 1890 г. у сям'і сярэднезаможнага селяніна па Сувалынчыне. З маленства праяўляў зацікаўленне да кнігі, газеты і ведаў пра войска. Матэрыяльныя ўмовы меў нялёгкія. Бацька аднак рашыў даць яму адукацыю. Пра вышэйшую навучальную ўстанову не было чаго і марыць, таму Баровіч, за парадай бацькі, паступіў у Сувальскую настаўніцкую семінарыю. Праўда, выбарам напрамку свае навукі не быў ён захоплены, бо марыў пра вайсковую кар'еру, але ўсведамляў сабе, што ў запалоненай рускім царом Айчыне сын польскага селяніна не мае ніякіх магчымасцей паступіць у афіцэрскую школу.