- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Беларускі гістарычны часопіс” – адзіны ў Рэспубліцы Беларусь навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс, дзе арганічна спалучаюцца арыгінальныя навуковыя і навукова-метадычныя матэрыялы па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі. Часопіс публікуе матэрыялы па палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфесіянальнай гісторыі, гісторыі палітычных партый і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадскага жыцця, пытаннях экалогіі, гістарычнай інфарматыкі і іншыя, якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі. На старонках часопіса праходзяць апрабацыю вучэбныя праграмы, падручнікі і дапаможнікі, вялікую ўвагу часопіс надае публікацыі метадычных распрацовак і вопыту настаўнікаў і метадыстаў, якія працуюць найбольш творча. Каляровая вокладка і ўклейка, чорна-белыя ілюстрацыі дапамагаюць зрабіць матэрыялы вобразнымі, практычнымі для работы на занятках па гісторыі. На старонках часопіса друкуюцца дакументы з беларускіх і замежных архіваў, матэрыялы па музеязнаўстве, архівазнаўстве, па гісторыі роднага краю. Нашымі аўтарамі з’яўляюцца як вядомыя беларускія даследчыкі гісторыі, так і аспіранты, студэнты, супрацоўнікі архіваў, краязнаўцы. На старонках часопіса друкуюцца матэрыялы навукоўцаў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, ЗША і іншых краін. Матэрыялы, што паступаюць у рэдакцыю, рэцэнзуюцца, публікацыі залічваюцца пры абароне доктарскіх і кандыдацкіх дэсертацый.