- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прадстаўляем вашай увазе красавіцкі нумар часопіса. Адкрывае яго блок матэрыялаў, прысвечаны Ульскай бітве 1564 г. Першым друкуецца артыкул Андрэя Янушкевіча "Ульская бітва 1564 г. і яе гістарычнае значэнне" Даследчык адзначае, што Ульская бітва, якая адбылася паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавай 26 студзеня 1564 г., значна паўплывала на далейшы ход Інфлянцкай вайны. У артыкуле расказваецца аб перадгісторыі бітвы, аналізуецца інфармацыя аб сілах бакоў і ходзе бітвы, характарызуюцца яе вынікі і наступствы. Аўтар падкрэслівае, што перамога войскаў ВКЛ у бітве пад Улай ураўнаважыла сілы варагуючых бакоў у Інфлянцкай вайне і значна павысіла аўтарытэт ВКЛ на міжнароднай арэне.