- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кастрычніцкі нумар часопіса адкрывае артыкул вядомага беларускага гісторыка Валянціна Голубева, змешчаны пад рубрыкай “Знаходкі і адкрыцці”. Аўтар знаёміць чытачоў з нядаўна выяўленымі ім дакументамі па гісторыі горада Лепель, якія раней не былі вядомыя даследчыкам. Аналізуючы гэтыя дакументы, ён вырашае многія спрэчныя пытанні гісторыі гэтага беларускага горада. Па-першае, дакладна вызначае дату яго заснавання — 16 ліпеня 1589 г. Па-другое, адзначае, што ў канцы XVI стагоддзя існавала два горада з назвай Лепель. Аўтар таксама знаёміць з унікальнай каляровай картай горада Новы Лепель канца XVII — пачатку XVIII ст., якая перадае дакладную планіроўку горада. На ёй дакладна намаляваны гарадскія пабудовы, што дазваляе ўбачыць іх знешні выгляд, заўважыць асаблівасці архітэктуры культавых пабудоў. Каляровая выява гэтай карты змешчана на старонцы 3 вокладкі часопіса. У дадатках да артыкула друкуюцца і тэксты найбольш цікавых дакументаў на мове арыгінала (старабеларускай) і ў перакладзе на сучасную беларускую мову.