- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, надрукаваныя ў гэтым нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Аляксея Літвіна "Надпісы на сценах Гомельскай турмы перыяду нацысцкай акупацыі Беларусі: рассакрэчаныя звесткі НКУС СССР". У ім прыводзіцца нядаўна рассакрэчаны дакумент, які ўтрымлівае надпісы, зробленыя вязнямі на сценах Гомельскай турмы ў гады нацысцкай акупацыі Беларусі. Аўтар аналізуе гэтыя надпісы, праводзіць пошук інфармацыі аб асобах, якія пакінулі іх. У артыкуле расказваецца, як склаўся лёс некаторых з тых людзей, інфармацыю пра якіх удалося знайсці.