- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Студзеньскі нумар часопіса адкрывае цікавы артыкул Аляксандра Канойкі пра ролю шляхоў зносін і транспарту ў эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII—пачатку ХХ ст. Даследчык разглядае развіццё сухапутных, водных і чыгуначных шляхоў, паштовай службы. Вядомы гісторык Сяргей Токць расказвае пра сялянскі род Касцевічаў і яго знакамітых прадстаўнікоў — беларускіх паэтаў Макара Краўцова і Міхася Васілька. Статыстычная інфармацыя аб месцы калгаснага сялянства ў структуры беларускага грамадства прыводзіцца ў артыкуле Леаніда Лыча. У новай рубрыцы “Шлях у навуку” друкуецца артыкул студэнта гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Антона Лявіцкага. У ім аналізуецца адлюстраванне гісторыі Тураўскага княства ў айчыннай гістарыяграфіі. Даследчыца Вольга Мядзведзева прапануе папулярны нарыс, у якім раскрываюцца асаблівасці беларускага народнага календара. Аўтар расказвае аб уяўленнях беларусаў, звязаных з трыма зімовымі месяцамі.