- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча вядома далёка па-за межамі Беларусі. Чалавек, які стаяў ля пачаткаў беларускай драматургіі перыяду адраджэння, пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. Даследчык Язэп Янушкевіч разглядае творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў шчыльнай сувязі з эпохай на фоне агульнаславянскага літаратурнага працэсу, які быў характэрны для большасці славянскіх краін у XIX ст. У кнізе з’явіліся невядомыя і малавядомыя факты, адшуканыя ў архівах і рукапісных схоўнях бібліятэк Беларусі, Польшчы, Літвы. Некаторы фактычны матэрыял друкуецца ўпершыню, тым самым уваходзіць у навуковае абарачэнне. Публікацыя адрасавана чытачам, якія цікавяцца літаратурай і гісторыяй Беларусі XIX ст. (Н.Г.)