- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларускае жыццё» — грамадска-палітычны і літаратурны часопіс нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся з чэрвеня 1919 у Вільні, з снежня 1919 да сакавіка 1920 у Мінску на беларускай мове лацінкай і з верасня 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці. Рэдактар-выдавец Ф. Аляхновіч, з 1920 літаратурны кіраўнік З. Бядуля. Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай беларускай дзяржавы буржуазна-дэмакратычнага тыпу або альтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі і Германіі. (...) Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыцыйная канцэпцыя беларускага народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна беларускага гістарычнага шляху. (крыніца: www. be.wikipedia.org)
   Увесь нумар у адным файле