- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры вывучэнні культурных і рэлігійных перажыванняў вясельных звычаяў можна мець на ўвазе два метады. Па першаму можна было б размясьціць вывучаемы матэрыял па рубрыках, якія выпрацаваны ў сучаснай этналагічнай фалькларыстычнай навуцы адносна эвалюцыі сям’і і рэлігійных культаў. Другі метад заключаецца ў простым тлумачэнні звычаяў па меры іх выканання. Абодва метады маюць свае выгадныя і не выгадныя бакі. Я вырашыў выкарыстоўваць другі метад, па-першае, як менш складаны і адказны, па-другое яшчэ і таму, што ў яго лёгка упісваецца першы.