be
pdf

Беларуская моладзь 8

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

9-ы гадавы зьезд ЗБМА адбыўся ў сыботу 3-га верасьня ў будынку новае беларускае праваслаўнае царквы ў Кліўленьдзе. Нарады пачаліся а 2-ой гадзіне папаўдні. У прэзыдыюм зьезду былі абраныя: Юрка Станкевіч за старпіыню, Лёля Міхальчык і Аўген Несьцяровіч за сакратароў. Прадстаўнікі беларускага грамадзтва, што наведалі Зезд, прывіталі ўдзельнікаў яго ды пажадалі ўдачаў у далейшай працы ЗВМА. Першым прамаўляў рэдактар газэты „Бацькаўшчыны" др. Ст. Станкевіч. Ён ськіраваў увагу на вялікую ролю беларускае моладзі ў беларускім вызвольньт руху й падчыркнуў, што беларуская моладзь на эміграцыі павінна падтрымваць гэтую традыцыю, тарнуючы сваю дзейнасьць да тых абставінаў, у якіх яна жыве. Мы павінны быць добрымі грамадзянамі Амэрыкі й беларускімі патрыётамі. Гэта адно аднаму не пярэчыць, а наадварот — дапаўняе й робіць з нас болып вартасных людзей.

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1960-09
  • Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Памеры: 16с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1477.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org