- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета ў канцы ліпеня й на пачатку жнівеня ў Вене адбудзецца VII Сусьветны фэстываль моладзі й студэнтаў. Фэстывалі гэтыя арганізуюцца й фінансуюцца Масквой ды выкарыстоўваюцца ёю для сваіх прапагандавых мэтаў. Выпадак VII фэстывалю, упяршыню ладжанаг.а на гэтым баку зялезнае заслоны, дае добрую нагоду прасачыць, як ставяцца бальшавікі да беларускае моладзі на бацькаўшчыне ды якія магчымасьці даюць ёй рэпрэзэнтаваць свой край на міжнародных сустрэчах. Як выглядае з усяго, што пішацца й гаворыцца на паняволенай Беларусі, ейнае ймя не прагучыць на фэстывалі — яно будзе заглушанае расейшчынай, як гэта робіцца пры ўсіх падобных выпадках. Асобнае беларускае дэлегацыі на фэстывалі ня будзе, а на 800 афіцыйных дэлегатаў ад СССР для беларускае моладзі прыпадаюць лічаныя месцы.