- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш кірунак. Нас, выдаўцоў часапісу "Беларуская Моладзь" ды кіраўнікоў беларускіх маладняцкіх арганізацыяў, часта пытаюцца: "Чаму вы, ці бальшыня з вас, аддаіцё бадай усю сваю энэргію толькі на працу з моладзяй, на працу зь дзецьмі ў беларускіх школах, і на падобныя справы? Калі вы нарэшце пачніцё працу палітычную, у буйнейшым маштабе, рэпрэзэнтацыйную?" На такія пытаньні сяньня хочам даць адказ. Для бальшыні з нас, ужо сярэдняга веку пакаленьня, грамадзкая дзейнасьць - гэта перадусім імкненьне й стараньне захаваць, разьвіць ды ўзмоцніць беларускую грамаду вонках Беларусі, у вольным сьвеце. Каб-жа дасягнуць гэтых мэтаў, трэба ў першую чаргу заняцца ўзгадаваньнем беларускіх нацыянальных кадраў у арганізацыях моладзі, школах, спартовых клюбах і праз адпаведны друк. Мы ўважаем, што адзін з найважнейшых пунктаў нацыянальна-грамадзкае дзейнасьці - гэта праца ўзгадавальная, якая вымагае шмат часу, плянаваньня й падрыхтоўкі, ды забірае блізу ўвесь наш вольны час. Нашая праца сяньня - гэта ўклад капіталу,які прынясе добры прыбытак беларускаму незалежніцкаму руху ў будучыні. Праўда, вынікаў гэтага ўкладу можна спадзявацца не раней, як за год пяць, дзесяць, а мо' і дваццаць.