- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іншага шляху няма. У справе віетнамскае вайны. Вайна ў Віетнаме - асноўная тэма сучаснага амэрыканскага палітычнага жыцьця. Тэма гэтая асабліва важная затым, што вайна набыла зацяжнога характару. Як доўга, аднак, гэтая вайна ні цягнулася-б, камуністычнай агрэсіі будуць пакладзеныя канцы. Мы, маладыя Амэрыканцы беларускага паходжаньня, сябры Згуртаваньня Беларускае Моладзі Амэрыкі й Саюзу Беларуска-Амэрыканскае Моладзі, поўнасьцяй падтрымваем Прэзыдэнта Джонсана ў ягоным цьвярдым намеры бараніць права народу Паўдзённага Віетнаму на самавызначэньне й свабоду ад камуністычнага тэрору. Мы ўважаем, што змаганьне ў Віетнаме - гэта фаза змаганьня свабодалюбных сілаў супраць камуністычнае агрэсіі, кіраванае з Масквы й Пэкіну. Задзіночаныя Штаты Амэрыкі - нашая бацькаўшчына й новая бацькаўшчына нашых бацькоў - змагаючыся й спыняючы камуністычны наступ у Віетнаме, ня толькі абараняе свабоду вольнага сьвету, але адначасна дае маральную дапамогу ўсім паняволеным народам.